As an anonymous user, you can only add new data. If you would like to also modify existing data, please create an account and indicate your languages on your user page.

Help:DefinedMeaning/be

From OmegaWiki
Jump to: navigation, search
Актуальная дыяграма ERD.

Апісанае Значэнне (DefinedMeaning): адзінка інфармацыі ў сістэме OmegaWiki і адпаведная табліца базы даных, у якой захоўваюцца такія адзінкі. Для паспяховай працы ў праекце OmegaWiki неабходна добра разумець, што такое Апісанае Значэнне, і як яно дзейнічае.

Апісанае Значэнне (АЗ) спалучае:

а) Выраз — сэнс, які атрымаў пэўную пісьмовую форму (Правапіс), і які належыць да пэўнай Мовы;
б) Апісанне — тлумачэнне таго сэнсу, які азначаны гэтым Выразам.

Складанне Апісанага Значэння[edit]

Апісанае Значэнне (АЗ) пачынаецца з пэўнага Выразу (Expression), і дапаўняецца прывязаным да выразу Апісаннем (тлумачэннем) значэння ці аднаго са значэнняў, якія сабой азначае гэты Выраз.

Пачынаць складаць АЗ можна на якой-колечы Мове, а Першы Выраз і Першае Апісанне будуць, у далейшым, нейкім чынам адзначацца ў інтэрфейсе (напр., паказвацца збоку на рэдактарскай старонцы).

Перакладзеныя Апісанні[edit]

Да Апісанага Значэння (АЗ) могуць прывязвацца Перакладзеныя Апісанні — як мага больш дакладныя, літаральныя пераклады яго Апісання. У ідэале, усе Перакладзеныя Апісанні павінны быць перакладамі адразу з Першага Апісання, каб паменшыць семантычны сплыў.

Працэс выражэння Апісання[edit]

Да пэўнага Апісанага Значэння (Выраз+Апісанне) могуць прывязвацца і іншыя Выразы, на якой-колечы Мове (і нават на Мове, якая ўжо звязаная з гэтым АЗ). Такія Выразы мусяць азначаць сабою такі самы сэнс, што і тутэйшае Апісанне; яны мусяць не быць перакладамі Першага Выразу ў гэтым АЗ.

У адной Мове могуць існаваць некалькі Выразаў для аднаго сэнсу (напрыклад, сінонімы). Кожная адпаведнасць паміж Выразам і Апісаннем можа быць пазначана як добрая (блізкая) адпаведнасць, калі Выраз адэкватна адпавядае пэўнаму сэнсу семантычна і/або стылістычна. З іншага боку, адпаведнасць паміж Выразам і Апісаннем можа быць пазначана і як нядобрая (няблізкая) адпаведнасць.

Калі адпаведнасць паміж Другасным Выразам (іншым Выразам, які прывязаны да пэўнага АЗ) і Перакладзеным Апісаннем з'яўляецца добрай (блізкай), і калі Другасны Выраз і Перакладзенае Апісанне належаць да адной Мовы, то няма патрэбы дадаваць яшчэ адно Апісанае Значэнне, каб яшчэ раз выражаць гэты канкрэтны сэнс Выразу.

Калі адпаведнасць няблізкая, камбінацыя Выразу і Апісання можа разглядацца як Прыблізнае Значэнне; і тады патрабуецца асобнае Апісанае Значэнне, якое лепей перадае сэнс гэтага канкрэтнага Выразу. Крытычна важна не правіць Перакладзенага Апісання, каб лепей дапасаваць Выраз у гэтай канкрэтнай мове, бо гэта павядзе да семантычнага сплыву. Калі Апісанне дрэнна выражае сэнс, азначаны Выразам, то належыць стварыць новае Апісанае Значэнне, а тое захаваць як ёсць.

Выраз можа азначаць сабою і іншыя сэнсы, і таму можа патрабаваць прывязкі да іншых Апісанняў з утварэннем іншых Апісаных Значэнняў.

Дачыненні (рэляцыі)[edit]

Апісаныя Значэнні могуць быць у дачыненнях (рэляцыях) да іншых Апісаных Значэнняў, а само дачыненне можа класіфікавацца як прыклад вузейшага тэрміну, шырэйшага тэрміну, часткі тэмы і інш. Дакладны пералік такіх класіфікацый пакуль не выпрацаваны.

Агляд даных[edit]

Ёсць два спосабы, якімі можна аглядаць даныя. Можна ўпісваць словы ў пошукавае поле, што дасць вынік, калі слова ўжо ў базе, і можна шукаць дачыненні паміж адным Апісаным Значэннем і іншым — дзеля гэтага трэба, каб былі апісаныя такія дачыненні (рэляцыі).

Напрыклад[edit]

Слова нямецкі (German) па-англійску азначае асобу нямецкай нацыянальнасці. Яно перакладаецца на нямецкую як у Deutscher, так і ў Deutsche. Аднак, па-нямецку гэтыя словы азначаюць, адпаведна, мужчыну і жанчыну нямецкай нацыянальнасці. Таму патрабуюцца ўсе тры Апісаныя Значэнні, таму што нямецкія і англійскія словы не маюць аднолькавых значэнняў.