Definition/bel
From OmegaWiki
Asturianu | па-беларуску | Deutsch | ελληνικά | English | Español | Français | Italian | Nederlands | Português| Po slovensky | Svenska | +/-
Апісанне (Definition): пераказ сэнсу, які азначаны Выразам, і які зроблены ў аб'ёме аднаго ці некалькіх сказаў.
Пэўнае Апісанне і пэўны Выраз разам утвараюць Апісанае Значэнне. Розныя формы таго самага слова (Выразу) можна будзе звязваць з тым самым Апісаннем, і такім чынам утвараць наступныя Апісаныя Значэнні, але спосаб ажыццяўлення гэтага яшчэ не распрацаваны.
Contents |
Пераклады
Апісанне можна перакласці на іншыя Мовы. Тады, калі такое перакладзенае Апісанне можа быць адэкватна азначана пэўным Выразам на мове перакладу, то пара Перакладзенае Апісанне-Выраз на мове перакладу таксама можа разглядацца як Апісанае Значэнне, прыдатнае для далейшага перакладу на іншыя мовы. Але ў выпадках розначытанняў і неадназначнасцяў пяршэнства мае арыгінальнае Апісанне.
Дакладнасць
Калі сэнс — прадмет Апісання немагчыма азначыць пэўным Выразам дакладна, то яго можна азначыць пэўным Выразам прыблізна, з пастаноўкай меткі Недакладна.
З гэтага вынікае, што, каб утварыць з гэтым Выразам правільнае Апісанае Значэнне, гэты Выраз неабходна звязваць з іншым Апісаннем, якое б пераказвала патрэбны сэнс дакладна.
Варыянты
Зараз створаны асновы праграмнай падтрымкі альтэрнатыўных варыянтаў аднаго Апісання. Такія альтэрнатыўныя варыянты павінны апісваць такую самую канцэпцыю, што і асноўны варыянт Апісання, але фармулявацца для іншай мэтавай групы чытачоў; напрыклад, "больш навуковае тлумачэнне", або "тлумачэнне для дзяцей", "для іншамоўных карыстальнікаў".
Варыянты нельга выкарыстоўваць для апісання трохі іншай канцэпцыі, дзеля гэтага трэба выкарыстоўваць іншае Апісанае Значэнне.
Як складаць добрыя Апісанні
Мяркуецца, што добра складзенае апісанне дазваляе да 90% чытачоў правільна пазнаваць апісаны ім сэнс у корпусе тэксту. Такім чынам, чытачы:
- Атрымліваюць апісанні сэнсу, азначанага выразам.
- Сустракаюць прыклады выразу ў корпусе тэксту.
- Спрабуюць атаясаміць канкрэтныя апісання, якімі азначаныя розныя асобнікі выразу.
- У выніку, калі менш за 90% чытачоў могуць дакладна атаясаміць апісанне (у сістэме OmegaWiki) і выраз (у корпусе тэксту), то такі набор апісанняў лічыцца недастаткова добрым.
Некалькі парадаў
- Пачынайце Апісанні з вялікай літары, і канчайце кропкай (яна ж), або чым належыць, у залежнасці ад сістэмы пісьма.
- Будзьце дакладнымі. Ствараючы Апісанне, зважайце на падобныя прадметы, з'явы або дзеянні. Ці дапамагае Апісанне іх адрозніваць?
- Апісанне складаецца на ўзроўні сэнсу, які не залежыць ад мовы (і якасці, якія б залежалі ад выразаў ці мовы, у кантэксце Апісання недаступныя/недазволеныя).
- Пазбягайце выкарыстання ў Апісанні Выразаў(-у), звязаных з ім.
- Не карыстайцеся "мета-выразамі", такімі, як слова або выраз. Можа выявіцца, што іншыя сінонімы або пераклады маюць іншы тып.
- Калі гэта біялагічны від, улучайце ў апісанне навуковую назву.
- Калі гэта натуральны лік, улучайце патрэбныя лічбу/лічбы.
- Старайцеся зменшыць выкарыстанне ў Апісанні блізкародных і/або выведзеных тэрмінаў, бо гэта лёгка ўчыняе карагоды вызначэнняў, як, напрыклад, апісанне шырокага як такога, які мае вялікую шырыню, і апісанне шырыні як ступені быцця шырокім.
Перакладанне Апісанняў
- Калі толькі магчыма, бярыце за крыніцу для свайго перакладу Першае Апісанне (але заўважце, што тымчасова яно ніяк не азначаецца ў інтэрфейсе!). Калі даводзіцца браць за крыніцу іншае, перакладзенае Апісанне, то вельмі дарэчы гэта адзначыць у полі тлумачэння. Заўсёды варта самастойна адзначаць Першае Апісанне, пакуль у інтэрфейсе няма дзеля гэтага стандартнага спосабу.
- Трымайцеся як мага бліжэй семантыкі мовы-крыніцы; адначасова пішыце на мове перакладу правільнымі, граматнымі сказамі.
- У перакладзенае апісанне можа трапіць слова, якое шматзначнае ў мове перакладу. Калі гэтага не ўдаецца пазбегнуць, дадайце ўдакладненне (у дужках).
Напрыклад, па-англійску замест "similar to a big crank" лепей напісаць "similar to a big crank (the hardware item)" (падобны да вялікага "crank"), каб адрозніваць "crank" як канструкцыю і crank як назву групы людзей. - Агульны тэрмін, напрыклад boat, можа датычыць шмат якіх вузейшых тэрмінаў, такіх як fisherboat, row-boat, sailboat, riverboat, steamboat і пад. Такія вузейшыя тэрміны не лічацца перакладамі і павінны прывязвацца да адпаведнага агульнага тэрміну праз дачыненні (рэляцыі) даных.
- Калі ў апісанні пералічаны ў якасці прыкладаў некалькі вузейшых тэрмінаў (магчыма, з завяршэннем такога пераліку праз "і пад." або "…"), бо ў гэтай мове няма шырэйшага, абагульняльнага тэрміну, то ў такім выпадку ўсё ж дазваляецца выкарыстаць у перакладзеным апісанні шырэйшы, абагульняльны тэрмін, але толькі тады, калі гэты тэрмін дакладны. Належыць пазбягаць занадта шырокіх, вузкіх або цьмяных тэрмінаў!
