As an anonymous user, you can only add new data. If you would like to also modify existing data, please create an account and indicate your languages on your user page.

Help:Annotation/be

From OmegaWiki
Jump to: navigation, search

عربي | English | Deutsch | Français | Kölsch | Nederlands | Português | па-беларуску | +/-


Праграмы OmegaWiki падтрымліваюць анатацыі якіх-колечы запісаў у базе даных з дапамогай іншых звестак. Гэта дазваляе ажыццяўляць разнастайныя лексікалагічныя і анталагічныя магчымасці. Інтэрфейс Анатацыі (Annotation) усё яшчэ даволі нязвыклы, але прадбачыцца яго хуткае ўдасканаленне. Зараз на OmegaWiki.org падтрымліваюцца наступныя атрыбуты анатацый:

  • Прыкладныя сказы: выкарыстоўваюцца, каб паказаць належнае выкарыстанне выразу ў сказе.
  • Часціны мовы: паказваюць часціну мовы, да якой належыць слова (назоўнік, дзеяслоў і пад.). У розных мовах існуюць розныя часціны мовы.

Як рабіць анатацыі[edit]

Каб пачаць анатаванне, належыць пачаць правіць старонку, Апісанага Значэння або Выразу. Тады трэба выбраць частку даных, якую пажадана анатаваць, напр., выраз у спісе сінонімаў і перакладаў. Націсканне спасылкі "Анатацыя >>" ("Annotation »"), што побач, адкрые высяжнае акенца.

У высяжным акенцы пералічваюцца магчымыя тыпы анатацый:

  • якасці Радок (String): які-колечы аднамоўны тэкст;
  • якасці Тэкст (Text): які-колечы шматмоўны тэкст;
  • якасці URL: спасылкі на сеціўныя адрасы, дзе месцяцца рэсурсы азначанага тыпу;
  • якасці Магчымасць (Option): спісы магчымасцяў. Ужываюцца для лексічнага класу.

Калі трэба дадаць прыкладны сказ, то выбіраюцца "якасці Радок (String)", бо мова ўжо даўнімаецца Выразам. Перад тым, як дадаць прыкладны сказ, належыць выбраць атрыбут, які жадаеце дадаць з выліўнога спісу, а менавіта, "прыкладны сказ" ("example sentence"). Сам сказ упісваецца адразу побач.

Калі трэба азначыць лексічны клас слова, то выбіраюцца "якасці Магчымасць (Option)", тады выбіраецца якасць "часціна мовы (part of speech)", а тады канкрэтны лексічны клас, да якога належыць выраз у гэтым канкрэтным кантэксце (выкарыстанні).

Па замацоўванні, анатацыя запісваецца ў базу даных. З прычыны таго, што там можа быць шмат розных адменаў анатацый, уся інфармацыя згортваецца ў стандартны для OmegaWiki від. Калі вы хочаце бачыць, напр., анатацыю выразу, то трэба націснуць спасылку "Анатацыя >>" ("Annotation »"), што побач, такім самым чынам, як і пры рэдагаванні.

Логіка анатавання[edit]

Дык якім чынам праграмы ведаюць, якія атрыбуты куды можна дадаваць? Дзеля гэтага, апрацоўваецца членства ў класе (class membership). Членства ў класе для Апісанага Значэння (АЗ, DefinedMeaning) прадвызначае наяўнасць тых ці іншых атрыбутаў. Клас гэта АЗ, якое ўваходзіць у адмыслова азначаную калекцыю (collection). Калі АЗ уваходзіць у такую калекцыю класаў, то да яго можна прыпісаць спіс "Атрыбутаў класу" ("Class attributes"). Гэтыя атрыбуты могуць быць абмежаваныя пэўным элементам даных, напр., "сінонімы і пераклад", або "апісанні". Калі зараз членам гэтага класу робіцца нейкае АЗ, то яно аўтаматычна спадкаеміць гэтыя атрыбуты.

Кожнае новазробленае Апісанае Значэнне (АЗ) прадвызначана з'яўляецца членам пэўных класаў, акрэсленых у канфігурацыі OmegaWiki. Напр., прадвызначаны клас лексічных адзінак утрымлівае атрыбут "прыкладны сказ" ("example sentence"), які, такім чынам, робіцца даступным для ўсіх АЗ. Плануецца ўвесці магчымасць яўна адмаўляцца ад прыналежнасці да класу, каб для выбраных АЗ можна было перамагаць прадвызначэнні.