As an anonymous user, you can only add new data. If you would like to also modify existing data, please create an account and indicate your languages on your user page.

Help:Editing relational data/be

From OmegaWiki
Jump to: navigation, search

عربي | català | па-беларуску | česky | Deutsch | ελληνικά | English | español | Esperanto | français | hebrew | italiano | 日本語 | Kölsch | Nederlands | português | русский | sicilianu | po slovensky | српски | srpski | suomi | svenska | +/-

Старонка даведкі тлумачыць працэс рэдагавання і цяжкасці, звязаныя з унясеннем правак у прасторах назваў OmegaWiki. Калі старонка не перакладзена на вашую мову, паспрабуйце дапамагчы нам у гэтым.

Definition.png
Syntrans.png
Relations.png
Save.png

Апісанае Значэнне[edit]

Складанне новага Апісанага Значэння[edit]

Перад тым, як складаць новае Апісанае Значэнне, трэба ўпэўніцца, што такле яшчэ не існуе.
Праверце ў некалькіх перакладах, ці патрэбныя выразы не існуюць, а калі існуюць, то праверце, ці не адпавядаюць іх апісанні. Калі існуе Апісанае Значэнне, то дадаваць апісанні, пераклады і інш. можна адразу да яго.

Новае Апісанае Значэнне можна скласці адным з некалькіх спосабаў:

  • Пераходам за "чырвонай спасылкай", напр., Expression:g00g00 (але гэтага выразу, калі ласка, не дадавайце ;-)
  • Праўкай наяўнага выразу з выкарыстаннем спасылак "Новае апісанае значэнне"
    • або ў той самай мове
    • або ў новай мове, з абавязковым запаўненнем поля мовы выразу
  • Ужываннем поля ўводу на старонцы пошуку

<inputbox> type=create default=Expression: buttonlabel=Дадаць выраз </inputbox>

Сціранне Апісанага Значэння[edit]

Апісанае Значэнне можна сцерці, сціраючы ўсе апісанні, усе пераклады (лучна з самім першым апісаннем), дачыненні (рэляцыі) і пад.

Апісанне[edit]

Праца з Апісаннем

Праўка першага Апісання[edit]

Зараз лепей не трэба правіць такія Апісанні, якія з'яўляюцца асноўным складнікам Апісанага Значэння. Пакуль што немагчыма пазнаваць, каторыя Апісанні з'яўляюцца такімі асноўнымі складнікамі, але для ўсіх імпартаваных звестак GEMET даўнімаецца, што вызначальнай (асноўнай) мовай з'яўляецца англійская.

Азначайце праблему, дадаючы {{Attention|<comment>|DefinedMeanings}} да Размоўнай старонкі Апісанага Значэння. Старонка Апісанага Значэння (і, адпаведна, яе Размоўная старонка) дасягаюцца праз свае спасылкі ў загалоўку.

Пераклад Апісання[edit]

Выберыце мову, на якую жадаеце перакласці апісанне, з выпускнога спісу Мовы (Language) (пасля знаку Add.png), і ўпішыце пераклад у поле Тэксту (Text). Трымайцеся сэнсу апісання на арыгінальнай мове як мага блізка, а з іншага боку, пішыце добрым стылем і граматна на мове перакладу.

Заўважце, што задача тут: перакласці Апісанне (Definition), дадзенае ў мове апісання, а не ствараць добрае апісанне на аснове якога-колечы слова, перакладзенага на вашую мову!

Альтэрнатыўныя Апісанні[edit]

Зараз спосабы выкарыстання альтэрнатыўных апісанняў застаюцца нявызначанымі.

Існуе спосаб выкарыстання, звязаны з існаваннем Праекта OLPC, а менавіта, каб дадаваць альтэрнатыўныя апісанні да прасцейшых словаў, якія больш звернуты да навакольнага свету, здольнасцяў усведамлення і звычайных досведаў дзяцей, якія карыстаюцца камп'ютарамі, у тых выпадках, калі пачатковае апісанне лічыцца занадта складаным, навуковым або патрабуе празмернага аб'ёму пэўных базавых ведаў, і таму не вельмі адпавядае Дзіцячаму Слоўніку (Children's Dictionary). Такія альтэрнатўныя апісанні азначаюцца як Source: OLPC Children's Dictionary.

Сінонімы і пераклады[edit]

Праўка сінонімаў і перакладаў

Дадаванне сіноніма або перакладу[edit]

Каб дадаць новы сінонім або пераклад да Апісанага Значэння (DefinedMeaning), незалежна ад таго, ці гэта першы пераклад на гэтую мову, ці толькі яшчэ адзін сінонім, трэба перайсці да нізу падраздзелу Сінонімы і пераклады (Synonyms and translations), выбраць мову (пасля знаку Add.png) у безназоўным выпусканым спісе і ўпісаць патрэбнае слова.

Увага![edit]

Спасылкі на іншамоўныя раздзелы (інтэрвікі) у Вікіпедыі часта звязваюць тэму на адной мове да часткі пэўнай тэмы ці да вузейшай тэмы на іншых мовах. У Вікіпедыі гэта мае сэнс, але пры гэтым звязаныя тэмы неабавязкова з'яўляюцца перакладамі адна адной.

Метка ідэнтычнага значэння[edit]

Побач з выразамі змешчана калонка Ідэнтычныя значэнні (Identical meanings). Пераклад Апісанага Значэння (DefinedMeaning) належыць пазначаць як неідэнтычны, калі ён не значыць дакладна таго самага, што і арыгінальнае Апісанае Значэнне (DefinedMeaning), хоць і з'яўляецца добрым перакладам.

Калі метка ставіцца няправільна, можа здарыцца семантычны сплыў. Метка зараз прадстаўленая полем выбару (checkbox) з назвай "Ідэнтычнае значэнне?" (Identical meaning?) тады, калі правіцца складнік.

Выйманне сіноніма або перакладу[edit]

Каб зняць сувязь паміж Выразам (Expression) і Апісаннем (Definition), адзначце поле выбару (checkbox) у калонцы Remove.png, якая папярэднічае Выразам (Expressions) у падраздзеле Сінонімы і пераклады (Synonyms and translations). Трэба мець на ўвазе, што сам паказаны Выраз (Expression) таксама ўключаны ў гэты спіс.

Таксама трэба заўважыць, што гэта дзеянне не сцірае таго Выразу, чыя сувязь здымаецца; Выраз можа заставацца карэктным для іншага Апісання (Definition). У тым выпадку, калі гэта не быў дапушчальны Выраз (напрыклад, гэта быў спіс Выразаў або шматзначны Выраз з удакладненнем у дужках), то належыць сцерці і сам Выраз. Каб зрабіць гэта, трэба адкрыць старонку Выразу, упэўніцца, што на Выраз не існуе спасылак ад Апісанняў, і што ўсё, што відаць на старонцы, гэта моўная і правапісная часткі, і тады можна сцерці Выраз з дапамогай закладкі Сцерці (Remove), што ўверсе.

Увага: Калі плануецца сціраць выраз, які ў выніку пашых правак страціць усе спасылкі на сябе, то варта адкрыць старонку выразаў (expressions) у асобнай картцы ці акне браўзера перад тым, як рабіць што-колечы іншае. Тады зрабіце свае праўкі ў пачатковай картцы ці акне браўзера, і ў выніку знікнуць спасылкі на Выраз. Тады перайдзіце да раней адкрытай дадатковай карткі ці акна і перачытайце (асвяжыце) яе — такім чынам, там з'явяцца вынікі унесенай праўкі (калі не, то імаверна, што старонка перачытваецца з кэшу), і калі выраз сапраўды страціў усе спасылкі на сябе, яго можна сцерці закладкай Сцерці (Remove). Зараз можна закрыць дадатковую картку ці акно.

Спрэчкі (канфлікты) правак і аднаўленне страчаных даных[edit]

Тут працуе падтрымка версій, але пакуль няма магчымасці вяртацца да ранейшай стадыі адным клікам (адкат).

Спрэчкі правак вядуць да страты часткі даных, а удзельнікі не атрмыліваюць аўтаматычных паведамленняў пра спрэчку правак. Актуальны этыкет, скіраваны на скарачэнне ліку спрэчак, прадпісвае чакаць найменей 10 хвілін перад праўкай нядаўна праўленай старонкі, або знайсці папярэдняга аўтара на канале гоману IRC і ўпэўніцца, што ён скончыў сваю працу са старонкай. Памятайце, што з той прычыны, што паміж упісваннямі кожнага новага Выразу (Expression) патрабуецца запісваць старонку, няможна дапускаць, што аўтар скончыў працу толькі таму, што адбыўся нейкі запіс.

Выразы (Expressions), якія ўтвараюцца ў падраздзеле Сінонімаў і перакладаў (Synonyms and translations), і якія запісаныя на працягу спрэчкі правак, звычайна маюць знятую адзнаку Ідэнтычнага значэння, што б ні выбіраў аўтар. Але гэта паказваецца ў Гісторыі версій старонкі як здыманне адзнакі Ідэнтычнага значэння ўчыняльнікам спрэчкі.

Вось прыклад спрэчкі правак: jojo, у якім Lazlo і Sannab учынілі спрэчку (канфлікт) пры ўтварэнні шведскага Выразу (Expression).

Апісанні (Definitions) у час спрэчак перапісваюцца сваімі старэйшымі зместамі. Можна праверыць у гісторыі, і выпісаць з яе патрэбны навейшы змест, і самастойна ўставіць яго ў Апісанне.

Дачыненні[edit]

Праўка дачыненняў (рэляцый)

Утварэнне новых тыпаў дачыненняў яшчэ не ажыццёўлена ў праграмах.

Дадаванне новага дачынення (рэляцыі)[edit]

Пералік існуючых Дачыненняў (рэляцый) у падраздзеле Дачыненні (Relations) канчаецца двума боксамі (палямі), якія першапачаткова пустыя. Націсканне поля і пісанне чаго-колечы ў тым полі, што ў калонцы Тып дачынення (Relation type) пакажа спіс магчымых (існуючых) тыпаў дачыненняў, якія прафільтруюцца згодна з тым, што вы ўжо ўпісалі (пасцірайце ўпісанае вамі, тады пакажацца поўны спіс). Выберыце патрэбны тып, і націсніце яго, і пачніце пісаць у ніжэй паказаным полі Іншае апісанае значэнне (Other defined meaning). Гэта напоўніць выпусканы спіс усіх Выразаў (Expressions), якія адпавядаюць ужо ўпісаным літарам.

Дачыненні, якія ёсць зараз: з'яўляецца часткай тэмы, вузейшы тэрмін, шырэйшы тэрмін і звязаны тэрмін. З той прычыны, што тутэйшае праграмнае ажыццяўленне дачыненняў не працуе ў абодва бакі (бач [1]), усе дачыненні трэба вызначаць двойчы: a з'яўляецца вузейшым тэрмінам b, b з'яўляецца шырэйшым тэрмінам a.

Сціранне існуючага дачынення (рэляцыі)[edit]

У падраздзеле Дачыненні (Relations), у самым нізе старонкі, адзначце бокс (поле выбару) у калонцы Remove.png.

Класавая прыналежнасць[edit]

Праўка Класавай прыналежнасці (Class membership) яшчэ не ажыццёўлена ў праграмах, таму трэба пачакаць.

Прыналежнасць да Калекцый[edit]

Стварэнне новай прыналежнасці да Калекцыі (Collection membership) яшчэ не ажыццёўлена ў праграмах.

Апісанае Значэнне (DefinedMeaning) можа быць прыпісана да некалькіх існуючых Калекцый. Звычайна, поле гэтай прыналежнасці пакідаецца пустым.

Атрыбуты[edit]

Праўка атрыбутаў яшчэ не ажыццёўлена ў праграмах, таму трэба пачакаць.

Тлумачэнне і Запіс[edit]

Тлумачэнне і Запіс

Такія праўкі, пра якія тут расказвалася, можна замацоўваць па некалькі адразу. Няма патрэбы запісваць кожную з іх паасобку. Аднак, пасля ўтварэння новага Апісання (Definition), немагчыма вызначаць для яго Выразы (Expression), пакуль Апісанне не замацаванае (Save).

Дадавайце кароткае тлумачэнне праўкі ў полі Тлумачэння (Summary) і не забывайцеся націскаць Запісаць (Save) па гатоўнасці.