Help:Expression/be
Выраз (Expression): сукупнасць знакаў (літар і пад.), якія складаюць слова або словазлучэнне (гл. таксама: сістэмы пісьма).
Таксама: табліца ў базе даных OmegaWiki, якая ўтрымлівае Выразы.
Contents |
[edit] Мова
Кожны Выраз, як сукупнасць знакаў, належыць да адной або некалькіх Моваў.
[edit] Сэнс
Сам па сабе Выраз не валодае уласным сэнсам, але сэнсы, адзін ці некалькі, звязваюцца з ім. Пэўны, канкрэтны сэнс у сістэме OmegaWiki Выраз набывае паводле пранлежнасці да пэўнага Апісанага Значэння.
[edit] Мета-звесткі
Да Выразу могуць далучацца пэўныя звесткі пра сам выраз (напрыклад, колькасць знакаў у слове, якая была б дарэчы для тых, хто займаецца слоўнымі загадкамі, напрыклад, красвордамі, і падобнае).
[edit] Новыя Выразы ў OmegaWiki
Калі вы маеце рэдактарскі дазвол (дазвол на праўку), то можаце ствараць новыя выразы траяка:
- Пераходам за "чырвонай спасылкай", напр., Expression:googoo (але, калі ласка, гэтага выразу не дадавайце ;-)
- Праўкай наяўнага выразу з выкарыстаннем спасылак "Дадаць мову"
- Выкарыстаннем уводнага поля:
<inputbox> type=create default=Expression: buttonlabel=Дадаць выраз </inputbox>
У базу даных нішто не запішацца, пакуль вы не замацуеце змяненняў на старонцы, што наступная за фармулярам.