As an anonymous user, you can only add new data. If you would like to also modify existing data, please create an account and indicate your languages on your user page.

Help:Introduction to OmegaWiki/be

From OmegaWiki
Jump to: navigation, search

Template:OmegaWiki/Translations

Актуальная дыяграма ERD.

OmegaWiki (О́мега-Вікі): праект на базе вікі-тэхналогіі. Мэта праекту: звядзенне разам інфармацыі лексікалагічнага, тэрміналагічнага або тэзаўруснага роду.

Гісторыя[edit]

Ідэя OmegaWiki выспела з незадаволенасці працай Вікі-Слоўніка. Шмат тамтэйшых праектаў супольна працавалі над азначэннем звестак, неспецыфічных для мовы. Меткі на гэтых звестках ставіліся з дапамогай шаблонаў. Гэта выявілася карысным; шмат інфармацыі пераходзіла з моўнага раздзелу ў раздзел. Гэта выявілася непад'ёмным пры ажыццяўленні абнаўленняў, бо рабілася, з неабходнасці, "рукамі", і ў кожным з удзельных моўных раздзелаў. Зважаючы, што ў стандарце ISO 639-6 адрозніваюцца ад 7 да 8 тысяч моваў, такое тэхнічнае развязанне проста немагчыма маштабаваць.

Тэхналогія[edit]

Было пастаўлена патрабаванне магчымасці адзінкавага абнаўлення інфармацыі з даступнасцю выніковай абноўленай інфармацыі адразу для ўсіх. Каб гэта стала магчымым, спатрэбіліся б інтэрфейсы на ўсіх мовах, а таксама рэляцыйная база даных, дзеля здольнасці адзінкавага замацоўвання (запісвання) інфармацыі.

Адначасова, пажаданым заставалася захоўванне Вікі-функцыянальнасці, а таксама, зважаючы на паходжанне, функцыянальнасці пакету Медыявікі. На Мета-Вікі прапаноўвалася рэч пад назвай Wikidata. Нехта запытаўся, з выклікам, а ці можна зрабіць з дапамогай Wikidata Ultimate Wiktionary. Адказ быў станоўчым, у "Kennisnet" знайшоўся спонсар, і праект з'явіўся на свет. Тымчасам, супрацоўніцтва з кампаніяй "Knewco" паспрыяла стварэнню дадатковых узроўняў дзейнасці праекту, і некалькі існавалых тэрміналагічных сістэм зараз выпрабоўваюцца ў фармаце OmegaWiki.

Ultimate Wiktionary[edit]

Праект распрацоўкі называўся Ultimate Wiktionary (UW). Адным з ключавых патрабаванняў да яго было поўнае аддзяленне функцыянальнасці Wikidata ад самога UW. Гэта патрабавалася таму, што Wikidata, магчыма, будзе выкарыстоўвацца і ў іншых праектах.

12 снежня 2006 праект атрымаў назву OmegaWiki, каб пазбегнуць памылковага атаясамлення гэтага праекту і падобных праектаў Фонду Вікімедыя (напр., Wiktionary).

Бач таксама[edit]