Help:Semantic drift/be
Семантычны сплыў (Semantic drift): з'ява, якая ўзнікае тады, калі канцэпцыю перакладаюць з мовы А на мову Б, потым з мовы Б на мову В і г.д. Як вынік, павольна але пэўна нарастае розніца паміж пачатковым значэннем канцэпцыі ў мове А і выніковым значэннем канцэпцыі ў мове У Г, Д ці К. Адна з прычынаў такога сплыву карэніцца ў цалкам зразумелым жаданні перакладальніка дапасаваць пераклад да апісання ў сваёй мове.
У межах OmegaWiki, з семантычным сплывам змагаюцца з дапамогай канцэпцыі Апісанага Значэння (АЗ). Зважаючы, што звычайна стараюцца перакласці як Выраз, так і Апісанне, як мага больш літаральна (з захаваннем цэласнасці сказаў), то існуе надзея засцерагчыся ад узнікання семантычнага сплыву. Калі нельга дакладна перакласці Выраз, то яго належыць перакласці (выразіць) як мага лепш, і азначыць меткай недакладнага значэння.
Плануецца, але яшчэ не апрацоўваецца праграмамі, магчымасць азначэння аднаго перакладу Апісання як крынічнага тэксту, які з'яўляецца ўзорным (representative), і з якога перакладаюцца ўсе іншыя.