As an anonymous user, you can only add new data. If you would like to also modify existing data, please create an account and indicate your languages on your user page.

Help:Part of speech/be

From OmegaWiki
Jump to: navigation, search

Часціна мовы (part of speech): клас словаў, які аб'ядноўваецца агульнасцю пэўных граматычных якасцяў і сінтаксічных функцый, напрыклад, назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і інш.

Функцыянальнасць часцін мовы ў OmegaWiki абапіраецца на тутэйшую функцыянальнасць Анатацый.

Гэта працуе так, што найперш пералічваюцца часціны мовы, якія існуюць у канкрэтнай мове. Атаясамліванне Апісаных Значэнняў з канкрэтнымі часцінамі ажыццяўляецца праўкай атрыбуту класа "часціна мовы" ў запісе для лексічнай адзінкі (адмысловае Апісанае Значэнне, якое выкарыстоўваецца ўнутры OmegaWiki). Пад загалоўкам атрыбуты класа знаходзіцца, між іншым, атрыбут класа, які мае узровень SynTrans, і называецца часціна мовы (магчыма, перакладзены на вашу мову).

Падраздзел атрыбутаў класа для лексічнай адзінкі

Гэты атрыбут класу мае набор магчымасцяў (options), з якіх кожная адпавядае пэўнай часціне пэўнай мовы. Націсканне Магчымасці (Options) паказвае доўгі спіс, складзены з усіх уведзеных часцін мовы (ЧМ) усіх моваў (так зроблена тымчасова). У нізе гэтага спісу два тэкставыя полі, дзе можна звязаць новую часціну і мову.

Увага! Першая часціна мовы, якая вызначана для мовы, будзе прадвызначэннем для анатацый SynTrans. Таму добрым першым выбарам для кожнай мовы будзе найбольш распаўсюджаная ў ёй часціна мовы. Для большасці індаеўрапейскіх моваў гэта назоўнік.

Пасля гэтага ў саміх словах адкрываецца магчымасць дадаваць звесткі на ўзроўні Syntrans. Зараз гэта паказвае ўсе пераклады для часціны мовы ў кожнай (апісанай тут?) мове. Такі спіс абмежаваны значэннямі, наяўнымі для часцін мовы, наяўных у мове слова.

У беларускай мове (акадэмічная літаратурная норма) традыцыйна выдзяляюць 10 часцін мовы:

Апроч таго, у сістэме часцін беларускай літаратурнай мовы:

Крыніца граматычнай інфармацыі для беларускай мовы: вучэбны дапаможнік "Сучасная беларуская мова" пад рэд. Л. М. Грыгор'евай, выд. Мінск, "Вышэйшая школа", 2006, ISBN 985-06-1140-5.